• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Лукашэнка: у Беларусі моцная ўлада і моцная адзіная нацыя

17.09.2022

У Беларусі моцная ўлада і моцная адзіная нацыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на патрыятычным форуме "Гэта НАША гісторыя!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

"Свет страціў галаву і трашчыць па швах. Чым усё завершыцца? Усё больш і больш задумваюцца нават звычайныя людзі, якія далёкія ад палітыкі: "Чым завершыцца?" З моманту заканчэння халоднай вайны чалавецтва ўпершыню апынулася на парозе ядзернага канфлікту. І ў гэтым запале нам яшчэ не раз давядзецца даказваць сваю нацыянальную сталасць, гатоўнасць адзіным фронтам адказваць на геапалітычныя выклікі XXI стагоддзя. Але калі тады, сто гадоў таму, у пачатку ХХ стагоддзя, маладая беларуская рэспубліка не мела сіл сябе абараніць, то сёння нашы спрадвечныя нацыянальныя граніцы мы не проста абаронім, мы ўтрымаем!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

 

"Утрымаем, таму што ў нашых жылах цячэ кроў пераможцаў. Таму што ў нас моцная ўлада, моцная адзіная нацыя. Таму што мы проста хочам жыць на сваёй зямлі, сваім розумам і гадаваць сваіх дзяцей", - адзначыў Прэзідэнт.

belta.by