• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Магілёўская вобласць заняла трэцяе месца па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

04.04.2022

У Беларусі падвялі вынікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Магілёўская вобласць заняла трэцяе месца, як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Як расказалі суразмоўцы, ад нашага рэгіёна ў алімпіядах прынялі ўдзел 210 вучняў. Пераможцамі сталі 90 удзельнікаў. Дыпломамі I ступені ўзнагароджана 18 чалавек, 33 – удастоены дыпломаў II і 39 – III ступені. Акрамя таго, па рашэнні журы 10 удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах узнагароджаны пахвальным водгукам за выніковы ўдзел.

У Магілёве праходзілі заключныя этапы рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, хіміі, біялогіі, працоўным навучанні. Абласны цэнтр на пяць дзён ператварыўся ў інтэлектуальны цэнтр разумнікаў і разумніц, аб’яднаўшы больш за 426 навучэнцаў 9-11 класаў з усёй краіны, з якіх 63 прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю.

Па словах суразмоўцаў, найбольш вынікова ад Магілёўшчыны выступілі каманды па працоўным навучанні, сабраўшы 10 дыпломаў і 1 заахвочвальны водгук, па беларускай мове і літаратуры – 12 дыпломаў і 1 заахвочвальны водгук, па фізічнай культуры – 7 дыпломаў. Таксама 8 дыпломаў у скарбонку рэгіёна прынеслі навучэнцы каманды па хіміі, па 7 дыпломаў заваявалі каманды па інфарматыцы, геаграфіі, рускай мове і літаратуры.

Дарэчы, усе пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, якія атрымалі дыпломы і, ІІ і ІІІ ступені, будуць прадстаўлены для заахвочвання ў Савет спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Акрамя таго, навучэнцы, якія паказалі найлепшыя вынікі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, прымуць удзел у міжнародных алімпіядах.

mogilev-region.gov.by