•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Міхаіл Орда: Праект новай Канстытуцыі адказвае на запыты людзей

08.11.2021

Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

– Наша краіна не тое што маладая, яна абсалютна юная. Чвэрць стагоддзя - гэта вельмі невялікі перыяд у гістарычным развіцці. Але за гэты час на аснове дзейнай Канстытуцыі нам удалося пабудаваць асновы нашай дзяржавы, закласці падмурак для далейшага развіцця незалежнай Беларусі.

Але сёння прыйшоў час ісці далей. І ў Канстытуцыі, безумоўна, павінны знайсці адлюстраванні тыя запыты, якія сёння ёсць у грамадстве. Менавіта таму на Усебеларускім народным сходзе ў лютым гэтага года і было прынята рашэнне аб неабходнасці рэфармавання асноўнага закона краіны.

Безумоўна, праца над Канстытуцыяй - гэта калегіяльная праца. Таму тут павінны спалучацца і юрыдычны, і практычны, і творчы падыходы.

У абмеркаванні зменаў прыняла ўдзел вельмі вялікая колькасць людзей. Як непасрэдна юрыстаў, заканадаўцаў, так і прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзі, грамадскіх аб'яднанняў.

Што мы бачым па выніку гэтых абмеркаванняў? Што сёння самае важнае для людзей? Гэта незалежнасць нашай дзяржавы, гэта захаванне і падтрыманне міру і стабільнасці, гэта ўстойлівасць дзяржавы, дзяржаўных інстытутаў, гэта ўдасканаленне сацыяльных гарантый і магчымасцяў для развіцця чалавека.

Праект новага асноўнага Закона краіны якраз і накіраваны на тое, каб забяспечыць усе гэтыя запыты людзей. Пры гэтым важна разумець, як унесеныя змены, будуць працаваць на практыцы і які ў жыцці гэта дасць вынік. Тут патрэбен вельмі тонкі, узважаны і акуратны падыход. Таму што любая норма Канстытуцыі павінна быць у далейшым рэалізавана ў заканадаўстве. І тут, безумоўна, найважнейшы прынцып, - гэта не нашкодзіць: ні людзям, ні дзяржаве ў цэлым.

Безумоўна, у далейшым падрыхтаваны праект Канстытуцыі будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне. Пасля чаго дакумент будзе вынесены на рэферэндум, дзе непасрэдна грамадзянамі і будзе прымацца канчатковае рашэнне, - сказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Арда.

Нагадаем, у склад рабочай групы па дапрацоўцы праекта новай Канстытуцыі краіны, сфарміраванай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, увайшлі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і прадстаўнікі абедзвюх палат парламента, намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў, кіраўнік Апарату Савета Міністраў Канстанцін Бурак, намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Наталля Карповіч і суддзя Вольга Сяргеева, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, памочнік кіраўніка дзяржавы Аляксандр Косінец і доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр Радзькоў.

Крыніца: profgos.1prof.by