•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

«Моладзь павінна быць накіраваная на канструктыў» – Качанава на сустрэчы са школьнікамі з Бялынічаў

19.10.2022

Савет Рэспублікі сёння наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Бялынічы. Школьнікі змаглі пабываць у зале пасяджэнняў, прыняць удзел у экскурсіі па будынку, а таксама пагутарыць за кубкам чаю са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. У пачатку сустрэчы спікер расказала школьнікам аб прынцыпах працы Савета Рэспублікі, хто такія сенатары і якія пытанні вырашаюцца ў будынку на вуліцы Чырвонаармейскай. Звяртаючыся да школьнікаў, яна падкрэсліла:

– Мы заўсёды сур’ёзную ўвагу надаём рабоце з моладдзю. Гэта прыярытэтны напрамак нашай дзяржаўнай палітыкі. Вы ведаеце, што Прэзідэнт трапятліва ставіцца да дзяцей, моладзі. Таму што мы разумеем, што вы – гэта будучыня нашай краіны. І ад таго, як вы будзеце далей працаваць, шмат у чым залежыць, якой будзе наша краіна. І мы ніколі не адыходзілі ад сур’ёзнай працы з моладдзю. Так правільна. Нам важна расказаць вам праўду.

Спікер таксама нагадала, што падчас унясення змяненняў у Канстытуцыю было вызначана, што ў абавязковым парадку павінен з’явіцца асобны артыкул пра моладзь.

Гаворачы аб моладзі ў палітыцы, Наталля Качанава падкрэсліла, што ў гэтым пытанні важная асоба маладога чалавека:

– Гэта павінна быць моладзь, накіраваная на канструктыў. А не тая, якая за 500 долараў гатова пайсці на ўчыненне злачынства, як тыя маладыя людзі, якіх нядаўна затрымалі нашы праваахоўныя органы за спробу зрабіць выбух у інтарэсах экстрэмістаў.

Спікер расказала школьнікам аб маладзёжным Парламенце і пытаннях, якія ён вырашае. Падчас размовы закранулі тэму любові да Радзімы. Звяртаючыся да школьнікаў, Наталля Качанава падзялілася сваімі разважаннямі:

– Я не разумею, калі кажуць, што нешта можа не падабацца ў нашай краіне. Вядома, дрэнна, калі ёсць несправядлівыя адносіны да людзей, дрэнна, калі не вырашаюцца пытанні. Таму што, якія б мы законы ні прымалі (а мы прававая дзяржава), усё залежыць ад нас. І каб не было несправядлівасці, трэба сумленна адносіцца да сваіх абавязкаў. Калі ты сумленны ў адносінах да сваёй працы, да таго, што ты робіш, у цябе будзе вынік. Хоць вакол могуць гаварыць рознае. Але ты павінен быць сумленны ў адносінах да сябе і да той справы, якой ты займаешся.

Абмеркавалі і будучыя змены правіл уступнай кампаніі. Наталля Качанава падзялілася сваім меркаваннем на гэты конт:

– Я станоўча стаўлюся да зменаў. За тэсціраваннем мы вас не бачым. Праграма праверыла – і выдала вынік. Калі мы абмяркоўвалі змены, настаўнікі гаварылі пра тое, што цалкам сыходзіць ад тэсціравання нельга, таму што гэта справядлівасць. Але злучыць школьны экзамен з паступленнем у ВНУ – добрая ідэя.

У знак падзякі ад адміністрацыі, настаўнікаў і школьнікаў госці падарылі Наталлі Качанавай драўлянае пано з выявай контуру Беларусі. У сваю чаргу школьнікі атрымалі памятныя падарункі ад Савета Рэспублікі.

У завяршэнне сустрэчы Наталля Качанава пажадала дзецям поспехаў у вучобе і здароўя:

– Самае галоўнае – любіце сваю краіну, блізкіх, сяброў. І памятайце, што вы патрэбныя сваёй краіне, што вы патрэбныя сваім блізкім, што вы патрэбныя нам.

Школьнікі засталіся ў захапленні ад сустрэчы, якую яны запомняць на ўсё жыццё. Валерыя Алянюк, вучаніца 9 класа, рэалізуе шмат праектаў у школе. Напрыклад, адзін з іх прысвечаны фарміраванню патрыятызму ў моладзі. Школьніца ўпэўнена, што гэта тая тэма, якую трэба сёння рухаць. Яна засталася пад вялікім уражаннем ад сустрэчы са спікерам:

– Нам вельмі спадабалася ў Савеце Рэспубліцы. Тут вырашаюцца важныя пытанні развіцця нашай краіны, яе бяспекі. На сустрэчы з Наталляй Іванаўнай мы пазнаёміліся з дзейнасцю Маладзёжнага парламента. Яшчэ раз пераканаліся ў тым, што ў нашай краіне маладзёжнай палітыцы надаецца вялікая ўвага. І мы ўпэўнены, што сваёй вучобай і дасягненнямі будзем прыносіць карысць нашай краіне.

Петрушэня Данііл, вучань 9 класа сярэдняй школы № 1 горада Бялынічы, ведаў пра тое, што з сябе ўяўляе Савет Рэспублікі З урокаў гісторыі і грамадазнаўства. Але пачуць – адно, а ўбачыць на свае вочы – зусім іншае:

– Прысутнічаць сёння ў гэтым прыгожым і гістарычным месцы вялікі гонар для мяне. Падчас экскурсіі я даведаўся шмат новага і карыснага. Дзякуючы такім сустрэчам адкрываюцца новыя магчымасці пазнаёміцца з гісторыяй станаўлення нашай дзяржавы, а таксама бліжэй даведацца традыцыі Рэспублікі Беларусь. Для нас, моладзі, гэта вельмі важна, таму што нам трэба будзе ў далейшым клапаціцца пра будучыню нашай краіны.

СБ