• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці сталі прызёрамі рэспубліканскага турніру па спартыўнай хадзе

12.10.2022

У Гродне прайшоў Мемарыял сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Пятра Пачынчука па спартыўнай хадзе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 120 лёгкаатлетаў у розных узроставых катэгорыях з усіх абласцей Беларусі і Мінска.

На рахунку прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці тры ўзнагароды. На дыстанцыі 1 кіламетр сярод дзяўчат 2009/2010 гадоў нараджэння першае месца заняла Наталля Купрыянчык, трэцяе – Надзея Галаўлёва. А на дыстанцыі 5 кіламетраў сярод юніёраў 2005/2006 г. н. сярэбраны медаль выйграў Арсеній Котаў.

mogilevnews.by