• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі 2 каманднае месца XV Рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон»

04.04.2022

Падвядзенне вынікаў заключнага этапу XV Рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон», а таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прызёраў і ўдзельнікаў конкурсу адбыліся ў Брэсце. Па выніках спаборніцтваў навучэнцы Прыдняпроўскага краю занялі 2 агульнакаманднае месца, заваяваўшы 6 дыпломаў, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскай вобласці.

Так, у намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай працы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі» – дыплом II ступені і сертыфікат на Br70 тыс. заваяваў калектыў ДУА «Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж»;

у намінацыі «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні» – дыплом II ступені атрымаў навучэнец сярэдняй школы № 45 Магілёва Іван Каваленка;

у намінацыі «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў» – дыплом II ступені заваяваў калектыў навучэнцаў ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці»;

у намінацыі «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў»:

у паднамінацыі «Відэаролік» – дыпломам II ступені ўдастоена Анастасія Ларчанка (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва»);

у паднамінацыі «Улётка» – дыплом II ступені ў Арыны Сасонкінай (ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава»);

у паднамінацыі «Плакат» навучэнка Кароўчынскай сярэдняй школы (Дрыбінскі раён) Ксенія Луконькіна ўдастоена дыплома III ступені.

Пераможцам спаборніцтва ў кожнай намінацыі ўручаны дыпломы, медалі, кубкі, каштоўныя падарункі і прызы, уключаючы грашовыя сертыфікаты.

Ред.