• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі ўзнагароды на рэспубліканскай спартакіядзе па веславанні на байдарках і каноэ

09.08.2022

На базе РЦАП па вяслярных відах спорту ў Заслаўі (Мінская вобласць) прайшла спартакіяда ДЮСШ Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ сярод дзяўчат і юнакоў 2007–2008 гадоў нараджэння і маладзейшых.

Некалькі ўзнагарод у турніры заваявалі выхаванцы бабруйскіх ДЮСШ. Пераможцамі спартакіяды сталі Кірыл Шаболда (байдарка, дыстанцыя 200 м) і Канстанцін Рогаў (каноэ, 200 м). Сярэбраны медаль выйграла Ганна Сакалоўская (каноэ, 200 м). Бронзавымі прызёрамі турніру сталі Іван Архіпенка (каноэ, 500 і 1000 м), Мікалай Лавіцкі (байдарка, 200 м), Кірыл Шаболда (байдарка, 500 м).

mogilevnews.by