• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Праект энергаэфектыўнага спецадзення Уладзіслава Малаткова ўвайшоў у лік пераможцаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

28.03.2022

Работа навучэнца 1-га курса Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа Уладзіслава Малаткова «Энергаэфектыўнае спецадзенне» перамагла ў рэспубліканскім маладзёжным конкурсе «100 ідэй для Беларусі». Праект накіраваны на стварэнне больш таннага, у параўнанні з замежнымі аналагамі, практычнага, зручнага і лёгкага энергаэфектыўнага касцюма, які не патрабуе падзарадкі. Камплект адзення з абуткам можна выкарыстоўваць пры працяглым знаходжанні на вуліцы з нізкімі тэмпературнымі паказчыкамі. Ва Уладзіслава, яго аднакурсніка Антона Афаневіча і выкладчыка спецдысцыплін Валерыя Бегунова ў праектах яшчэ шмат экалагічных праектаў.

БЕЛТА