• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Рэспубліканскі турнір па танцавальным спорце пройдзе ў Магілёве

04.04.2022

Рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце «Вясновы баль 2022» пройдуць у Магілёве 17 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускага альянсу танцавальнага спорту.

Спаборніцтвы пройдуць у спарткомплексе «Алімпіец», дзе танцавальныя пары і сольныя выканаўцы будуць змагацца за месца на самай высокай прыступцы п’едэстала гонару.

«У ранішнім і дзённым аддзяленнях пройдуць спаборніцтвы танцавальных пар у розных класавых групах, а таксама выступленні прадстаўнікоў катэгорыі «Артыстычны танцавальны спорт». Выйдуць на паркет і маладыя танцоры», – расказалі арганізатары.

У дзённым і вячэрнім аддзяленнях пройдуць спаборніцтвы танцавальных пар больш высокіх класаў. Арганізатары спаборніцтваў абяцаюць удзельнікам яркую атмасферу свята і шмат прыемных сюрпрызаў.

Стартуе танцавальны турнір а 10.00, дзённае аддзяленне пачынаецца а 14.00, вячэрні блок выступленняў стартуе а 17.00.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства спорту і турызму, РГА «Беларускі альянс танцавальнага спорту», Нацыянальны алімпійскі камітэт і танцавальна-спартыўны клуб «Лідар».

БЕЛТА