• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Саўмін адобрыў праект міжнароднай тэхдапамогі па навучанні ў галіне радыяцыйнай аховы

29.07.2020

Савет Міністраў адобрыў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Навучанне на аснове перадавога вопыту краін ЕС у галіне радыяцыйнай аховы і культуры ядзернай бяспекі для беларускай акадэмічнай супольнасці". Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 27 ліпеня 2020 года нумар 435, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Забяспечваць каардынацыю праекта будзе Міністэрства адукацыі. Гэта ж міністэрства будзе кантраляваць рэалізацыю праекта "Вызначэнне інструментаў і мэт экспертнай ацэнкі для медыцынскай адукацыі (аховы здароўя)".

Акрамя таго, адобраны праекты тэхдапамогі "ЕС для клімату" (каардынатар - Мінпрыроды) і "Стварэнне эфектыўнай сістэмы інфармавання грамадскасці ў Дзяржаўным пагранічным камітэце".

Праекты адобраны на падставе прапаноў Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў.

Пастанова ўступіла ў сілу 27 ліпеня.

Праект міжнароднай тэхдапамогі - дакумент, які прадугледжвае комплекс узгодненых арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, аб'яднаных агульнай мэтай і забяспечаных часткова або цалкам за кошт прадастаўлення донарамі грашовых сродкаў.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI