•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі аптымізаваны пералік выплат, на якія не налічваюцца ўзносы па дзяржсацстраху

31.12.2021

У Беларусі аптымізаваны пералік выплат, на якія не налічваюцца ўзносы па дзяржаўным сацыяльным страхаванні. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 763 ад 28 снежня 2021 года, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай зацверджана новая рэдакцыя пераліку выплат, на якія не налічваюцца ўзносы па дзяржаўным сацыяльным страхаванні, у тым ліку па прафесійным пенсійным страхаванні, у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у БРУСП "Белдзяржстрах".

У пералік уваходзяць дзярждапамогі, дзяржпрэміі, стыпендыі і надбаўкі да іх, гранты Прэзідэнта, аплата дадатковага свабоднага ад работы дня бацькам, апекунам дзяцей-інвалідаў, заахвочванні са сродкаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта, выхадныя дапамогі, дывідэнды і прыраўнаваныя да іх даходы, выплаты са сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, сумы, налічаныя за ўдзел у рэспубліканскім суботніку, выплаты ад прафсаюзаў, грошы і прызы, атрыманыя пераможцамі раённых, абласных, рэспубліканскіх спаборніцтваў і інш.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2022 года, за выключэннем пункта аб дадатковым накапляльным пенсійным страхаванні, што ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2022 года.

БелТА