• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі штогод атрымліваюць 828 кг малака і 137 кг мяса на душу насельніцтва

06.12.2021

У Беларусі штогод атрымліваюць 828 кг малака і 137 кг мяса на душу насельніцтва. Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Па асноўных групах таварных прадуктаў (малако, мяса, бульба, агародніна) мы не проста забяспечаны, а забяспечаны ў разы. Я проста прывяду літаральна пару лічбаў. Вытворчасць малака на душу насельніцтва 828 кг на аднаго чалавека пры сярэднім спажыванні 244. Узровень самазабяспечанасці па малаку 256 працэнтаў. Мяса: 137 кг вырабляем - 99 спажываем", - адзначыў Ігар Брыло.

Па агародніне і іншай прадукцыі складваецца прыблізна такая ж тэндэнцыя, адзначыў першы намеснік міністра.

"Наша краіна займае 23-е месца ў сусветным рэйтынгу харчовай бяспекі сярод 113 краін. За намі Польшча, Венгрыя, Балгарыя, Іспанія, Расія, Украіна, - звярнуў увагу Ігар Брыло. - У 2019 годзе мы былі 36-я. На працягу 2020 года нам удалося падняцца на 13 пазіцый насуперак усім падзеям".

БелТА