• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі ў студзені вырабілі сельгаспрадукцыі на Br1,2 млрд.

16.02.2022

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені 2022 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала Br1252,4 млн., або ў супастаўных цэнах 99,7 працэнта да ўзроўню студзеня 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br1219,2 млн., або ў супастаўных цэнах 99,98 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана 147,5 тыс.т жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 643,6 тыс.т малака, 292,3 млн. яек.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 96,1 працэнта аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 98,4 працэнта малака і 93,4 працэнта вытворчасці яек.

На 1 лютага ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4,2 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1,4 млн кароў. Колькасць свіней склала 2,3 млн.

БелТА