Касцюковічы - сталіца Дня беларускага пісьменства-2026

Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:

  • 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны;

  • Год беларускай жанчыны;

  • юбілеі класікаў беларускай літаратуры;

  • пяцігодка якасці.

Жыхароў і гасцей свята чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.

Асаблівасцю гэтага года стануць:

  • павільён рэдкай кнігі, у якім плануецца сабраць унікальныя выданні з усёй краіны (рэдкія старадрукі, факсіміле, мініяцюрныя кнігі і г.д.);

  • «кабінет пісьменніка», дзе будуць прадстаўлены рукапісы, асабістыя рэчы, рэдкія фатаграфіі і архіўныя дакументы пісьменнікаў;

  • тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя «Ад берасцянай граматы – да сучасных рэалій», якая прадэманструе асноўныя гістарычныя вехі развіцця кнігадрукавання на Магілёўшчыне;

  • унікальная экспазіцыя «Фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

Традыцыйна будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, з прадстаўленнем лепшых узораў сучаснага беларускага кнігавыдання, літаратурнага і культурнага патэнцыялу ўсіх абласцей і Мінска.

pniva.by

Поделиться