• Aгрогородок ВейноAгрогородок Вейно
  • Aгорогородок РечкиAгорогородок Речки
  • Памятный знак К.СимоновуПамятный знак К.Симонову
  • Парк агрогородка  ДашковкаПарк агрогородка  Дашковка
  • Агрогородок БуйничиАгрогородок Буйничи
Главная / Новости / Новости района

Каравай Магілёўскага раёна "Сімвал дабрабыту" заняў 2 месца ў абласным конкурсе караваеў "Каравай "Дажынкі-2022"

17.10.2022
У межах абластного фестывалю-ярмаркi працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2022" у Слаўгарадзе праведзены конкурс караваеў. Дажыначны каравай Магілёўскага раёна "Сімвал дабрабыту" заняў в конкурсе 2 месца.
Адной з умоў конкурса была творчая абарона каравая.  Яе распачаў Жыцень - старажытны апякун і сімвал беларускіх палёў і земляробства: " Я - Жыцень! Я даглядаю пасевы і пільна сачу за тым, каб хлебны ўраджай быў добра прыбраны. Скажу вам па сакрэту: хлебаробы Магілёўскага района – дужа руплівыя ды дбайныя гаспадары! Таму і зямля-карміцелька шчодра дзякуе ім за іх старанную працу! Палюбуйцеся на гэты багаты ды прыгожы дажыначны каравай – сапраўдны сімвал дабрабыту! Да ўсяго ж ён самы важкі ў Прыдняпроўскім краі – ажно 128 тысяч тон!".


У Год гістарычнай памяці мы з асаблівай увагай звяртаемся да вытокаў нашай духоўнасці. Нашы продкі мелі свае сімвалы дабрабыту, якія захавалі і перадалі нашчадкам ў нацыянальным арнаменце. Гэтыя вобразы і сёння нябачна ахоўваюць нашу родную зямлю, хлебаробаў, спрыяюць добраму ўраджаю. На караваі Магілёўскага раёна можна было ўбачыць вобразы вясны, зямлі-карміцелькі, чалавека, насення, сонца, дажджу, песні, Жыценя і Жытняй Бабы, урадлівасці, Багача, дабрабыту. "З надыходам вясны абуджаецца зямля-карміцелька, выходзіць у поле чалавек-гаспадар, каб пакласці ў цёплую глебу вялікароднае зерне-насенне – аснову будучага ураждаю. Расце жыта, цягнецца да сонца, ідзе цёплы дождж – наліваецца колас. А там, дзе песня ходзіць, там і жыта родзіць! Назіраюць за хлебнымі палямі Жыцень ды Жытняя баба, пасылаюць дбайным гаспадарам урадлівы год. А як сабраны ураджай – святкуецца Багач, пячэцца з новага зерня вялікі каравай – сімвал багацця, дастатку і дабрабыту!" - рассказалі членам жюры і гледачам. 

 Хлеб жытнёвы, пшанiчны, духмяны – найвялікшае дзіва вякоў!

 Хлебаробам жыццёвага звання

 І пашана, і наша любоў!