Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
8 мая 2024

Магілёўскі раён – тэрыторыя здароўя

У мэтах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2021 - 2025 гады, а таксама для папулярызацыі здаровага ладу жыцця насельніцтва і прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, выкліканых асноўнымі фактарамі рызыкі (курэнне, злоўжыванне алкаголем, нездаровае харчаванне і недастатковая фізічная актыўнасць) на тэрыторыі ДУА "Дашкаўская СШ" аграгарадка Дашкаўка Магілёўскага раёна 18 мая 2024 года з 10.00 да 13.30 будзе праводзіцца акцыя "Магілёўскі раён - тэрыторыя здароўя".

У гэты час для насельніцтва раёна будуць арганізаваны выставы творчых работ "Бяспека вачыма дзяцей", выстава з прэзентацыяй турыстычнага патэнцыялу Магілёўскага раёна, тэматычная пляцоўка "Моладзь пра ЗЛЖ" і іншыя выставы, прысвечаныя культуры здаровага ладу жыцця.

МНС правядзе дэманстрацыю тэхнікі і выратавальнага абсталявання, дасць магчымасць жадаючым прымерыць адзенне пажарных, сродак індывідуальнай абароны органаў дыхання.

Прадстаўнікі беларускага таварыства Чырвонага Крыжа навучаць насельніцтва прыёмам аказання першай дапамогі пры няшчасных выпадках.

На базе ДУА "Дашкаўская СШ" будзе арганізавана "Міні-паліклініка", дзе будзе арганізаваны маніторынг артэрыяльнага ціску, вымярэнне вагі, росту пацыентаў, ацэнка рызыкі ранняга развіцця сардэчна-сасудзістых ускладненняў, правядзенне апытання для ранняга выяўлення расстройстваў афектыўнага спектру. У рабоце "Міні-паліклінікі" прымуць удзел спецыялісты УАЗ "Магілёўская паліклініка №11": урач агульнай практыкі, хірург, эндакрынолаг, афтальмолаг, неўрапатолаг, педыятр.

З мэтай выяўлення ўтоенай формы цукровага дыябету будзе арганізаваны забор капілярнай крыві лабарантамі паліклінікі, з наступнай кансультацыяй урача эндакрынолага.

Будзе арганізавана работа школ здароўя па цукровым дыябеце і артэрыяльнай гіпертэнзіі, дзе любыя жадаючыя змогуць атрымаць сучасную і актуальную інфармацыю аб захворванні, спосабах і метадах яго лячэння і прафілактыкі.

З мэтай правядзення анкаскрынінгу будзе арганізаваны прыём урача-хірурга. Пры неабходнасці будзе праводзіцца планавы запіс пацыентаў на кансультацыю да ўрачоў агульнай практыкі, профільных спецыялістаў, урачоў функцыянальнай дыягностыкі на базе ўстановы аховы здароўя "Магілёўская паліклініка №11".

Можна будзе пакаштаваць карысную травяную гарбату, прадукцыю ААТ "Дамачай", ААТ "Магілёўская фабрыка марожанага", паўдзельнічаць у віктарынах і спартыўных мерапрыемствах, прайсці па "сцежцы здароўя" і зрабіць "сэлфі" на фоне фотазоны "Здаровы лад жыцця" і шматлікае іншае.

Запрашаем усіх да ўдзелу і жадаем прыемнага адпачынку!

Урач-гігіеніст функцыянальнай групы ЗЛЖ

УАЗ "Магілёўскі занальны

цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" А.А. Іллініч

64-36-04

Да спіса навін