Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Могилевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости республики
20 2022

Сегодня исторический момент». Александр Лукашенко ставит задачу по достижению в Беларуси валового сбора зерновых в 10 млн т

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу па дасягненні ў Беларусі валавога збору збожжавых у бліжэйшай перспектыве 9-10 млн т. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.

Кіраўнік дзяржавы пасля прыбыцця на поле, дзе ў якасці эксперыменту пасеяны розныя сарты азімага ячменю, падкрэсліў, што сёння гістарычны і пераломны момант у сельскай гаспадарцы. Прэзідэнт адзначыў, што вырас у гэтых мясцінах на стыку Магілёўскай і Віцебскай абласцей і тут жа апрабуе розныя новыя падыходы ў сельскай гаспадарцы. «Вось і стала поле Прэзідэнта. Сёння гістарычны момант. Калі нехта думае, што мы тут сустрэліся для таго, каб чарговы раз пагаварыць і паказацца, спецыялісты зразумеюць, што гэта не так», - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь знаходзіцца ў зоне рызыкоўнага земляробства. Адна з праблем сельскай гаспадаркі - кароткі перыяд вегетацыі раслін. Ад сяўбы да ўборкі праходзіць кароткі прамежак часу. І трэба вырошчваць тыя збожжавыя культуры, якія падыходзяць пад гэтыя ўмовы.

«Трэба выходзіць на 9-10 млн тон збожжавых каласавых без рапсу», - паставіў ён задачу.

Асабліва гэта тэма - атрыманне дастатковай колькасці якасных збожжавых - актуальна для Віцебскай вобласці і некаторых іншых раёнаў краіны - поўначы Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай абласцей.

«Па Віцебску мы ўжо тысячу гадоў вядзём размову аб змяненні севазвароту, але ні адзін кіраўнік Віцебскай вобласці так і не вырашыў гэту праблему. Вырошчваць толькі травяністыя кармы... Ну зразумела, каго мы на траве выгадуем? Патрэбны канцэнтраты, камбікармы. А для гэтага патрэбны збожжавыя. Што вырошчваць?» - абазначыў пытанне беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што ў сувязі з гэтым у мінулым годзе рызыкнуў вельмі жорстка паставіць пытанне па вырошчванні азімага ячменю. Яго ўбіраюць раней за іншыя збожжавыя культуры. Гэта дае магчымасць аператыўна і ў больш раннія тэрміны атрымаць кармы для жывёлагадоўлі, больш раўнамерна задзейнічаць і абкатаць тэхніку перад масавай уборкай. Такі падыход кіраўнік дзяржавы практыкаваў у тым ліку асабіста ў перыяд работы кіраўніком гаспадаркі.

«Для таго, каб нам не перажываць, як заўсёды, па збожжавых каласавых, думаю, што нам трэба вярнуцца да больш сур'ёзнага вырошчвання азімага ячменю. Мяне хвалявала ў мінулым годзе, калі я прымаў жорсткае рашэнне, адно: ці зможам мы атрымаць не проста ўраджайнасць. Нам патрэбна якаснае добрае збожжа. Калі 10 млн т атрымаем - шчасце. На гэтых пасяўных плошчах, не скарачаючы аб'ёмы рапсу і іншых. Гэта значыць, за кошт інтэнсіўнага вядзення гаспадаркі», - сказаў Прэзідэнт.

«Гэты год паказаў, што азімы ячмень - гэта цуд. Я такіх палёў азімага ячменю ніколі не бачыў, па-першае. А, па-другое, я мала бачыў наогул вось такіх палёў збожжавых каласавых. Я тут ужо трэці раз: калі пасеялі, глядзеў, калі была рунь, і вось цяпер, у момант наліву зерня. Я адназначна ўпэўнены, што азімаму ячменю быць», - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнту далажылі, што ў краіне ўсяго пасеяна 61 тыс. га гэтай культуры з 5 млн га раллі: «Гэта нішто. На першым этапе, я думаю, нам выйсці на 250-300 тыс. га ячменю. Гэта сапраўды пераломны момант у сельскай гаспадарцы ў плане насычэння нашай жывёлагадоўлі якаснымі кармамі».

«Ні ў якім разе не скаціцца да вырошчвання ячменю без тэхналогіі! Без тэхналогіі не трэба гэтым займацца. Для Віцебскай вобласці гэта выхад са становішча. Гэта сапраўды пераломны момант у сельскай гаспадарцы», - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да губернатараў і вучоных.

Яшчэ адна тэма рабочай паездкі - вырошчванне рапсу. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў вялікае значэнне гэтай культуры для сельскай гаспадаркі, і гэта грошы для вяскоўцаў.

«Рапс - гэта грошы для сялян. Сёння нават у перыяд гэтых шалёных санкцый Еўропа просіць: «Дайце рапсавы алей!» Трэба выходзіць на мільён (тон ураджаю. - Заўвага БЕЛТА). Мы ўжо сёння больш за 700 тыс. (маем. - Заўвага БЕЛТА). Нават з гэтымі пасяўнымі плошчамі, што ў нас ёсць, калі так тэхналагічна гаспадарыць, мы будзем мець мільён», - сказаў Прэзідэнт.

«Вось тэма. Гэта павінна пераламаць сельскую гаспадарку. Таму быць азімаму ачменю і быць рапсу. Яшчэ раз тут сустрэнемся, калі будзем весці ўборку і рапсу, і ячменю», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка на эксперыментальным полі на сваёй малой радзіме азнаёміўся з пасевамі сучасных сартоў і адразу адказаў на магчымыя папрокі, што тут ужо дакладна зроблена ўсё па тэхналогіі і на вышэйшым узроўні. У гэтым і сутнасць, звярнуў ён увагу, - дакладнае прытрымліванне тэхналогіі дае высокі вынік. І гэта прыклад, якім павінны кіравацца і ў іншых месцах.

«Трэба даць штуршок гэтай вялікай справе. Паверце, гэта рэвалюцыя будзе ў вёсцы. Калі ў гэту галадуху (а голад будзе ў свеце, нават я ўжо ў гэта веру, нягледзячы на балбатню палітыкаў)... Калі мы забяспечым харчовую бяспеку... Мы яе ўжо забяспечылі», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што тэма, якая абмяркоўваецца, вельмі важная для забеспячэння кармамі жывёлагадоўчай галіны. «Зможам накарміць жывёлу - у нас заўсёды будзе малако і мяса. А яшчэ па падзяжы я ў іх (адказных за сельгассферу. - Заўвага БЕЛТА) запатрабую», - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы рэзюмаваў, што калі рэалізаваць усё гэта, то «ў нас не будзе ніколі праблем з грашыма».

Пасля ячнага кіраўнік дзяржавы пабываў і на рапсавым полі. «Добры ўраджай і там і тут. Значыць, умеем вырошчваць, умеем апрацоўваць. Трэба проста ўсё рабіць тэхналагічна правільна», - заўважыў ён.

«Што перашкаджае ўсюды мець такі рапс?» - абазначыў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Размова зайшла і аб забеспячэнні сучаснай тэхнікай, якой у цэлым дастаткова ў сельскай гаспадарцы. Але яна стала больш дарагой і складанай. А таму важна, каб спецыялісты беражліва ставіліся да яе і правільна эксплуатавалі.

БЕЛТА

К списку новостей