• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Сацыяльная сфера / Аддзел па адукацыі Магілёўскага райвыканкама

Аддзел па адукацыі Магілёўскага райвыканкама

«З дзіцячага сада, з першага класа школы дзецям патрэбна прывіваць гонар за сваю краіну. У гэтым павінны ўдзельнічаць усе – і ўлада, і школа, і сям’я».

А.Р.Лукашэнка

Асаблівая ўвага ў сістэме адукацыі Магілёўскага раёна ўдзяляецца пытанням развіцця дашкольнай адукацыі, якой ахоплена 1464 выхаванца.

Уся дзейнасць сістэмы дашкольнай адукацыі раёна павінна забяспечыць кожнаму выхаванцу той узровень развіцця, які дазволіў бы быць паспяховым пры навучанні ў пачатковай школе і на наступных ступенях навучання. Для гэтага захоўваецца прынцып варыятыўнасці прадметнага асяродку, развіваюцца новыя формы дашкольнай адукацыі, арганізавана работа платных аб’яднанняў па інтарэсах.

Выпускнікам 2019 года ўручана 9 пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай і 9 атэстатаў асобага ўзору з уручэннем залатога медаля.

Згодна запытам навучэнцаў арганізавана профільнае навучанне для вучняў 10-11 класаў, спартыўны, педагагічны і аграрныя класы. У 4-х школах 24 выпускніка атрымалі рабочыя прафесіі трактарыст-машыніст катэгорыі “А”, швяя, слесар.

Эфектыўным паказальным мерапрыемствам у рамках работы з адоранымі навучэнцамі з’яўляецца рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах. Па выніках абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах заваявана 6 дыпломаў і 3 заахвочвальныя граматы. Лідарамі алімпіяднага руху стабільна з’яўляюцца ДУА “Кадзінская сярэдняя школа”, ДУА “Дашкаўская сярэдняя школа”, ДУА “Мяжысецкая сярэдняя школа”.

Такія вынікі – следства высокай матывацыі вучняў, узроўню іх падрыхтоўкі, высокага прафесіяналізму педагогаў.

У 2019 годзе тры педагога (Пташынскі А.А., настаўнік вучэбнага прадмета “Тэхнічная праца” ДУА “Дашкаўская сярэдняя школа”, Трэй А.А., настаўнік вучэбнага прадмета “Геаграфія” ДУА “Мяжысецкая сярэдняя школа”, Ефрамкова І.В., настаўнік вучэбнага прадмета “Грамадазнаўства” ДУА “Кадзінская сярэдняя школа”), якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў па выніках 2018/2019 навучальнага года ўдастоены прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў. Прэміяй таксама ўдастоены 3 вучні па выніках конкурсаў даследчых работ і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Штогод 3 лепшых вучняў школ Магілёўскага раёна атрымліваюць стыпендыю Магілёўскага райвыканкама ў памеры 2-юх базавых велічынь.

Стабільна высокія вынікі паказваюць школьнікі ў спартыўных спаборніцтвах.

Зборная каманда раёна юнакоў заняла першае месца ў абласных фінальных спаборніцтвах па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дывізіёне Б і трэцяе месца ў Рэспубліканскіх фінальных спаборніцтвах, а таксама перамаглі ў абласным этапе Рэспубліканскіх спаборніцтваў «Міні-футбл – у школу».

Ёсць перамогі на абласной спартакіядзе школьнікаў па лёгкай атлетыцы, на абласных спаборніцтвах па біятлону «Снежны снайпер», па зімовым шматбор’і «Абаронца Айчыны». Добрыя вынікі паказалі вучні на рэспубліканскім спартыўна-масавым мерапрыемстве «300 талентаў для каралевы».