•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

18 красавіка ў Магілёўскім раёне стартуе пошукавая экспедыцыя

18.04.2022

Пошукавая экспедыцыя стартуе 18 красавіка ў Магілёўскім раёне ля вёсак Старое Пашкава і Гаі, дзе ў 1941 годзе ішлі жорсткія баі, дзе мужна змагаліся батальён міліцыі пад камандаваннем капітана Уладзімірава і падраздзяленні 172 стралковай дывізіі.


– На мемарыяльным комплексе «Вышыня Уладзімірава» сумесна з прадстаўнікамі 52‑га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны адбудзецца адкрыццё Вахты Памяці, – удакладняе кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка. – А далей – адправімся ў палі, шукаць астанкі герояў, якія загінулі за Радзіму. У планах таксама разведка і абследаванне мясцовасці ў вёсак Прысна, Любуж, Палавінны Лог, Буйнічы Магілёўскага раёна і па Слаўгарадскай шашы ў Магілёве.

Цяперашняя экспедыцыя будзе доўжыцца да 27 красавіка. Па яе выніках астанкі паднятых байцоў будуць з ушанаваннямі перапахаваныя. Калі пашчасціць устанавіць імёны загінулых смерцю храбрых, яны будуць увекавечаны на абелісках і мемарыялах.