• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

«Адзіны дзень бяспекі» пройдзе ў Магілёве 22 верасня

19.09.2022

Маштабнае міжведамаснае мерапрыемства Адзіны дзень бяспекі пройдзе ў Магілёўскай вобласці 22 верасня. У гэты дзень намаганні арганізатараў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

«Прадугледжана мноства навучальных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і навучанні правілам паводзін у розных умовах НС. Інфармацыйныя матэрыялы да Адзінага дня бяспекі будуць шырока транслявацца ў СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах і ў месцах масавага знаходжання людзей», – распавяла суразмоўца.

У Магілёве «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу «H2O», размешчанага па вул. Златавустаўскага ў Магілёве. Пачатак мерапрыемства – а 11.00.

Гледачоў чакае пастаноўка з пажарам, эвакуацыяй, пераследам, у тым ліку на вадзе, выбухамі, затрыманнем, аказаннем медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі. Акрамя гэтага, праграмай запланавана праца тэматычных пляцовак і дэманстрацыя спецыяльнай тэхнікі.

Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемстваў выступаюць кіраўнікі арганізацый, якія падчас Адзінага дня бяспекі арганізуюць практычную адпрацоўку планаў эвакуацыі і давядуць інфармацыю ў межах дня да ведама сваіх работнікаў. На дапамогу кіраўнікам арганізацый прыйдуць органы дзяржаўнага кіравання і суб’екты прафілактыкі правапарушэнняў, якія ў месцах з масавым знаходжаннем людзей арганізуюць тэматычныя пляцоўкі для навучання правілам бяспекі. Знайсці свой населены пункт і месца, дзе можна будзе паўдзельнічаць у мерапрыемствах, можна на карце месцаў правядзення мерапрыемстваў, размешчанай на сайце МНС РБ.

mogilev-region.gov.by