• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Алег Чыкіда: у Магілёўскім раёне ёсць усё неабходнае для паспяховага правядзення пасяўной

30.03.2022

Да пачатку пасяўной засталося не так многа часу, і ад таго, наколькі паспяховай будзе кампанія, залежыць будучы ўраджай і харчовая бяспека краіны. Таму ў Магілёўскім раёне вядзецца вялікая падрыхтоўчая работа да пачатку веснавой сяўбы. У межах гэтай дзейнасці на базе ААТ «Цішоўка» адбыўся семінар, у якім прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама Алег Маслак, прадстаўнікі райсельгасхарча, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянцін Салавей, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Магілёўскага раёна

Адкрываючы семінар, Алег Чыкіда нагадаў прысутным словы кіраўніка дзяржавы аб важнасці якаснага правядзення пасяўных работ, якія ў многім могуць стаць залогам наступнага ўраджаю. Старшыня Магілёўскага райвыканкама адзначыў, што ў раёне ёсць усё неабходнае для дасягнення поспеху: людзі, якія год ад году дэманструюць прафесіяналізм і адказныя адносіны да справы, урадлівая зямля, якая патрабуе гаспадарскіх адносін, асноўныя і абаротныя сродкі.

Алег Іванавіч давёў да прысутных паказчыкі, якія неабходна будзе дасягнуць (напрыклад, на плошчы больш за 85 тыс. гектараў плануецца атрымаць ураджай каля 167 тыс. тон збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтаваць больш за 100 тыс. тон травяных кармоў), і заклікаў кіраўнікоў і спецыялістаў сур’ёзна паставіцца да ўсіх аспектаў правядзення пасяўной. Захаванне тэхналагічнага працэсу, стан тэхнікі, граматны разлік эканамічнага складніка – у падрыхтоўцы да асноўных прац павінны быць улічаныя ўсе моманты. Асобна кіраўнік Магілёўскага раёна спыніўся на важнасці ўзаемадзеяння са старшынямі сельвыканкамаў і прапрацоўкі пытання ўцягнення ў абарот зямель, якія не выкарыстоўваюцца насельніцтвам.