• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Асабісты прыём грамадзян правяла ў Магілёве Ірына Раінчык

23.01.2023

Асабісты прыём грамадзян правяла сёння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. На прыём да яе звярнуліся прадстаўнікі садоўніцкага таварыства «Хімік» Магілёўскага раёна, якому ўжо каля 40 гадоў, у яго складзе налічваецца 1200 дамоў.

Заяўнікі расказалі, што сутыкнуліся з праблемай стану пад'язной дарогі да свайго таварыства. І папрасілі аказаць садзейнічанне ў вырашэнні праблемы. Так, на адным з участкаў дарогі – ухіліць праблему з падмываннем грунта і яе разбурэннем з-за адсутнасці водаадводаў, па магчымасці разгледзець пытанне асфальтавання. А яшчэ агучылі просьбу ўстанавіць дадатковы аўтобусны прыпынак.

«На сёння тыя пытанні, з якімі актывісты раней звярталіся ў раённыя службы, да дэпутацкага корпуса - вырашаныя, адзначыла Ірына Раінчык. - Што датычыцца абсталявання дадатковага прыпыначнага пункта, то заяўнікам дадзены адказ, што гэты аб'ект ужо ўключаны ў сфарміраваны праект праграмы дарожных работ на 2023 год. Работы будуць выкананы ў спрыяльны па пагодна-кліматычных умовах перыяд.

Яшчэ адно пытанне, з якім людзі сёння прыйшлі ў абласны Савет дэпутатаў, датычыцца якасці дарогі. Таму былі запрошаны ўсе зацікаўленыя службы і на наступным тыдні запланаваны выезд спецыялістаў, каб на месцы дадаткова вывучыць, якія віды работ трэба правесці. У тым ліку, члены дадзенага садоўніцкага таварыства з'яўляюцца самастойнай юрыдычнай асобай і на сёння гатовы фінансаваць тыя віды работ, якія магчымы на тэрыторыі садоўніцкага таварыства».

Адносна асфальтавання дарогі спецыялісты растлумачылі заяўнікам, што пакуль гэты від работ не ўключаны ў план.

У цэлым жа, як рэзюмавала Ірына Раінчык, дыялог з заяўнікамі атрымаўся канструктыўным, агучаныя пытанні будуць узяты на кантроль.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч