•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Астанкі невядомага салдата перапахавалі ў Палыкавічах

17.08.2022

Гімн Беларусі, ваенны салют з трох залпаў і хвіліна маўчання. У аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна ў брацкай магіле ўрачыста перапахавалі астанкі невядомага салдата. Яны былі знойдзены падчас палявых пошукавых работ з раскопкамі ў вёсцы Палавінны Лог.

Юрый Кармазін, пошукавік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру»:

– Я сам жыхар Палавіннага Лога. Так атрымалася, што мае суседзі пры перакопцы агарода знайшлі нейкія костачкі. Запрасілі нас, мы адпрацавалі гэтага байца, але пры раскопках нічога знойдзена не было.

Смерць байца абвяргае салдацкае павер’е, што снарад два разы ў адну і тую ж варонку не трапляе. Па версіі пошукавікаў, падчас атакі ворага баец схаваўся ў такім паглыбленні, дзе яго напаткала гібель.

Ксенія Юрчанка, вучаніца Камінтэрнаўскай сярэдняй школы:

– Сёння, стоячы на гэтым месцы, я быццам у думках перанеслася ў тыя цяжкія часы, калі салдаты змагаліся за мірнае і спакойнае жыццё. Я думаю, варта памятаць аб нашай вялікай гісторыі. Я і падумаць не магла, што пахаванне абсалютна чужога чалавека настолькі кране мяне.

На днях астанкі яшчэ 20 байцоў былі знойдзены ў Чавускім раёне. Пры іх знайшлі 14 медальёнаў, якія пакуль знаходзяцца на экспертызе. Пошукавікі спадзяюцца, што гэта пралье святло на гэтых салдат, і невядомым абаронцам, хай і пасмяротна, але вернуць імёны.

СТВ