• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Да канца месяца пасля капрамонту ўвядуць у эксплуатацыю тры дамы ў Магілёўскім раёне

17.05.2024

Амаль 10 тысяч квадратных метраў жылля плануецца капітальна адрамантаваць у Магілёўскім раёне сёлета. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Курашова.

Адзначана, што ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2021-2025 гады штогод пасля капітальнага рамонту павінна падлягаць уводу не менш за тры працэнты ад агульнай плошчы жылых дамоў, якая эксплуатуецца арганізацыямі ЖКГ. Улічваючы тое, што агульная плошча жылых дамоў у Магілёўскім раёне складае 348,98 тыс. кв. м, у бягучым годзе плануецца капітальна адрамантаваць дзевяць жылых дамоў агульнай плошчай - каля 10 тыс. кв. м,

За чатыры месяцы бягучага года ўжо ўведзены ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту два жылыя дамы - у аграгарадку Буйнічы і вёсцы Падгор'е, - распавяла Ірына Курашова. – У гэтым месяцы плануецца здача яшчэ трох – у вёсках Падгор'е, Палыкавіцкія Хутары і Амховая-1.