• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Датэрміновае галасаванне на канстытуцыйным рэферэндуме пачалося ў Магілёўскім раёне

22.02.2022

У Магілёўскім раёне пачалося датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па ўнясенні змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. У 10.00 адчыніліся ўчасткі для галасавання. На тэрыторыі Магілёўскага раёна створана 36 участкаў для галасавання.

Датэрміновае галасаванне працягнецца да 26 лютага ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Асноўны дзень галасавання - 27 лютага. Участкі будуць працаваць з 8:00 да 20:00.

Якія дакументы павінны быць?

Бюлетэнь для галасавання выдаецца ўдзельніку рэферэндуму на падставе спісу грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме, пры прад'яўленні аднаго з наступных дакументаў:

пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы);

службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі);

пасведчання кіроўцы;

пенсійнага пасведчання, пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі);

студэнцкага білета;

даведкі органа ўнутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна (у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь).

https://www.pniva.by/