• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме. Час працы ўчасткаў

23.02.2022

Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка ў праекце «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА расказаў, як прагаласаваць датэрмінова.

Датэрміновае галасаванне пачалося сёння. «Часовыя рамкі – з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Уключна да 26 лютага будуць працаваць участкі па датэрміновым галасаванні», - распавёў Ігар Карпенка.

На рэферэндум вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?

Паставіць сваю адзнаку ўдзельнікі рэферэндуму павінны будуць у адным з двух квадратаў, адпаведна «за» і «супраць». Прычым знак у адным з квадратаў можна ставіць абсалютна любы. Калі пазнака будзе пастаўлена ў двух квадратах або не будзе пастаўлена ні ў адным, то такі бюлетэнь будзе прызнаны несапраўдным.

Рэферэндум праводзіцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання. Права ўдзельнічаць у ім маюць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. Кожны ўдзельнік рэферэндуму галасуе асабіста.

Рэферэндум лічыцца адбыўшымся, калі ў ім прынялі ўдзел больш за палову грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.

https://mogilev-region.gov.by/news/kak-progolosovat-dosrochno-vremya-raboty-uchastkov