• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дэлегацыя Магілёўскага раёна прымае ўдзел у штогадовым звароце Кіраўніка дзяржавы з Пасланнем да беларускага народа

28.01.2022

Прадстаўнічая дэлегацыя Магілёўскага раёна ў складзе 10 чалавек прымае ўдзел у важнай палітычнай падзеі - штогадовым Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка да беларускага народа і Нацыянальнага схода.

Мерапрыемства праходзіць у Палацы Рэспублікі ў шырокім фармаце. Яго ўдзельнікі - гэта больш за 2,5 тысячы чалавек з усёй краіны. Ад Магілёўскай вобласці дэлегавана 245 чалавек.

Выступ Кіраўніка дзяржавы пачнецца ў 11.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства будзе весціся па тэлебачанні і радыё. Тэлевізійную версію паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

http://www.pniva.by/