• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дзеці навукі: у Магілёўскім раёне адзначылі Сусветны дзень дзяцей-вынаходнікаў

19.01.2022

У Магілёўскай раённай дзіцячай школе мастацтваў імя Л.Л. Іванова і іншых установах адукацыі Магілёўскага раёна сёння, 17 студзеня, прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню дзяцей-вынаходнікаў пад назвай «Сёння фантазёры, заўтра - вынаходнікі». Мэты форума - заахвоціць рознабаковыя дзіцячыя таленты, адзначыць заслугі юных вынаходнікаў, заахвоціць хлапчукоў і дзяўчынак праяўляць цікаўнасць да навакольнага свету і прымяняць творчы падыход пры вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць у іх жыцці.

У фае сярэдніх школ прайшлі выставы-прэзентацыі – у Кадзінскай «3D-прынтэр Iego канструктар», а ва Усходаўскай - «Школа будучыні». Таксама ўдзельнікі і госці мерапрыемства мелі магчымасць наведаць выставу-прэзентацыю «Робататэхніка» ў Магілёўскім дзяржаўным інстытуце развіцця адукацыі.

Дзецям - пераможцам алімпіяд і конкурсаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі падарункі ад Беларускага фонду міру.

У працы форуму юных вынаходнікаў прымалі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Наталля Тарасенка, старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзяленні грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» Андрэй Нікіцін, адораныя навучэнцы і іх педагогі, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі.

https://mogilev-region.gov.by/