• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дзве памятныя алеі заклалі ў вёсцы Новае Пашкова Магілёўскага раёна

08.04.2024

Бярозавыя алеі ў гонар будучых памятных дат заклалі ў вёсцы Новае Пашкова Магілёўскага раёна. 

Адна з іх з'явілася ўздоўж вуліцы Храмянкова. Памятная алея, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, названа імем Фёдара Несцяровіча Храмянкова, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца вёскі Жукава Пашкоўскага сельсавета, які гераічна загінуў у паветраным баi.

Другая алея - на беразе мясцовага возера. Прысвечана яна святкаванню 100-годдзя Магілёўскага раёна, высаджана - у рамках рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Аднавім лясы разам!". Дарэчы, колькасць саджанцаў бяроз сімвалічная - роўна 100 штук.

Удзел у закладцы алей прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова, загадчык сектара культуры Магілёўскага райвыканкама Наталля Гоманава, старшыня Пашкоўскага сельвыканкама Ларыса Кавальчук, дырэктар ДЛГУ ветэранаў Віктар Пінчук, дэлегацыя мікрараёна Гняздова горада Смаленска, а таксама педагогі мясцовай школы, працуючая і навучэнская моладзь раёна, хлопцы з ваенна-патрыятычнага клуба "Алмаз".

– У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Магілёўскага раёна будуць закладзены алеі, скверы і паркі. Такім чынам мы аддаём даніну памяці тым, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, хто загінуў у тыле. Гэта важны напамін нашым нашчадкам, – адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справе моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.