• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Галасуюць не толькі па месцы рэгістрацыі. У Магілёўскім раёне працягваецца датэрміновае галасаванне

25.02.2022

На ўчастак для галасавання №2, які размясціўся ў будынку Усходаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу, прыйшлі аддаць свае галасы грамадзяне Гродзенскай вобласці, якія знаходзяцца ў камандзіроўцы ў Магілёўскім раёне.

ЯК ГАЛАСАВАЦЬ, КАЛІ ПРАЖЫВАЕШ НЕ ПА МЕСТА РЭГІСТРАЦЫІ?

Грамадзяне, у якіх адсутнічае рэгістрацыя на тэрыторыі дадзенага ўчастка для галасавання, могуць прагаласаваць на ім на падставе пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання (дагавор куплі-продажу, найму і інш.), — пры ўмове, што грамадзянін яшчэ не прагаласаваў на ўчастку для галасавання па месцы жыхарства (месцы знаходжання), указаным у пашпарце (пасведчанні аб рэгістрацыі).

З гэтай мэтай участковая камісія павінна звязацца з участковай камісіяй участка для галасавання, на тэрыторыі якога грамадзянін зарэгістраваны, каб удакладніць, ці выдаваўся яму бюлетэнь для галасавання. Калі ў спісе ўдзельнікаў рэферэндуму няма адзнакі аб выдачы грамадзяніну бюлетэня для галасавання, ён уключаецца дадаткова ў спіс, пры гэтым участковая камісія ўчастка для галасавання, на тэрыторыі якога грамадзянін мае рэгістрацыю па месцы жыхарства (месцы знаходжання), выключае яго са свайго спіса.

Важны нюанс: дагавор найму жылога памяшкання павінен быць зарэгістраваны раённым, гарадскім, пасялковым, сельскім выканкамамі, мясцовай адміністрацыяй раёна ў горадзе.

https://www.pniva.by