•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Ініцыятыва ў дзеянні: навес над калодзежам змайстравалі жыхары вёскі Коркаць

04.06.2024

Жыхароў многіх населеных пунктаў можна назваць ініцыятыўнымі і актыўнымі. Дзякуючы іх неабыякавасці да знешняга выгляду родных населеных пунктаў з'яўляюцца арт-аб'екты і паркі, сімпатычныя лавачкі і альтанкі, капліцы і незвычайныя ўказальнікi.

У вёсцы Коркаць Семукацкага сельсавета над калодзежам без агалоўка нядаўна з'явіўся арыгінальны разны навес. Яго мясцовыя жыхары ўстанавілі замест таго, што будавалі яшчэ іх бацькі - стары навес патрабаваў тэрміновай замены.

Ініцыятыву праявіў мясцовы жыхар Валерый Садоўскі. Разам з такімі ж неабыякавымі аднавяскоўцамі Валерый Фёдаравіч арганізаваў правядзенне работ, і праз некалькі дзён калодзеж змяніўся. Здаецца, справа і невялікая, затое як шмат пра што яна кажа!

Мы павінны шанаваць і захоўваць усё, што было зроблена нашымі бацькамі, – адзначыў Валерый Садоўскі. І аднавяскоўцы з ім згодны.