• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўнік Магілёўскага раёна Алег Чыкіда сустрэўся з перспектыўнымі прадстаўнікамі аграрнага сектара

17.01.2022

Старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда правёў нараду з рэзервам кадраў на пасады кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Магілёўскі раён з'яўляецца вядучым па вытворчасці малака, мяса, сельскагаспадарчых культур у вобласці і рэспубліцы. Але спыняцца на дасягнутым нельга, бо ёсць яшчэ рэзервы для росту, станоўчыя прыклады для пераймання досведу. Каб і ў далейшым былі станоўчыя вынікі ў рабоце, ажыццяўляўся рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павялічвалася заработная плата, неабходна дбайная работа з кадрамі. У сувязі з гэтым і адбылася размова кіраўніка Магілёўскага раёна з найбольш перспектыўнымі прадстаўнікамі аграрнага сектара.

Кожны кавалачак зямлі павінен працаваць эфектыўна, хацелася б, каб і вы зразумелі значнасць галіны сельскай гаспадаркі, – звярнуўся да галоўных спецыялістаў, намеснікаў кіраўнікоў гаспадарак, якія ўваходзяць у рэзерв кадраў, старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда . – Вы выбралі ВНУ сельскагаспадарчага профілю, вызначылі свой далейшы жыццёвы шлях. Каб працаваць эфектыўна, дасягнуць рэальнага выніку ў рабоце, неабходна выконваць выканаўчую дысцыпліну і тэхналагічны рэгламент. 95 працэнтаў поспеху прадпрыемства залежыць ад кіраўніка і ад зладжанай працы каманды, якую ён сфарміраваў. Але ратацыя кадраў ідзе на ўсіх узроўнях, не складае выключэнне і аграпрамысловы комплекс. Таму вы павінны працаваць на сваіх пасадах якасна і мэтанакіравана, каб раскрыць увесь свой патэнцыял і ў далейшым заняць лідзіруючую пазіцыю ў грамадстве і ўнесці свой уклад у развіццё Магілёўскага раёна.

Алена РЭВЯКА.

Фота Юліі Лунёвай.

http://www.pniva.by