• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Ля Кургана Памяці ў вёсцы Дубінка прайшоў суботнік

01.04.2024

Вясна - час, калі жыхары Магілёўскага раёна наводзяць парадак не толькі ў населеных пунктах каля сваіх прыдамавых тэрыторый, але і ля помнікаў, воінскіх пахаванняў.

Так, напрыклад, у рамках месячніка па навядзенні парадку прайшоў суботнік каля Кургана Памяці ў в. Дубінка Вендарожскага сельсавета, каля брацкай магілы воінаў і мірных жыхароў, спаленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў лютым 1943 года.

Навесці парадак на знакавым месцы сабраліся мясцовыя жыхары, навучэнцы і педагогі Вендарожскай сярэдняй школы імя М.Я. Раманькова, прадстаўнікі працоўных калектываў філіяла "Вендарож" РУП "Магілёўэнерга", мясцовага ўчастка МКУП "Жылкамгас", раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў ("Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", "Беларускі саюз жанчын" ).

Вялікую дапамогу, паводле слоў старшыні Вендарожскага сельвыканкама Ганны Зайцавай, аказала і ААТ "Цішоўка", якое прадаставіла неабходную тэхніку.

Таксама ў навядзенні парадку каля Кургана Памяці ўдзельнічалі і члены Беларускай партыі "Белая Русь".

Як сказала старшыня раённага аддзялення партыі Ірына Чындо, удзел у такіх суботніках – гэта не толькі праца па добраўпарадкаванні, гэта яшчэ і даніна памяці тым, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто стаў ахвярай нечалавечай жорсткасці нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

– Мы заўсёды будзем памятаць пра тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай. Тым больш зараз, у год 80-годдзя вызвалення Беларусі. Наша задача - перадаць гэту памяць нашчадкам. І навядзенне парадку ў такіх знакавых месцах, як Курган Памяці ў в. Дубінка, - вельмі важны складальнік працы па гэтым напрамку, - адзначыла Ірына Чындо.