• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Мабільная група патрулюе пляж на Дняпры ў Палыкавічах

19.06.2024

Спякотнае надвор'е збірае грамадзян на вадаёмах. Але аб правілах паводзін у такіх месцах памятаюць далёка не ўсе. Узброіўшыся ўлёткамі і важнай інфармацыяй, супрацоўнікі РАНС, РАУС і члены добраахвотнай дружыны ў чарговы раз адправіліся патруляваць пляж на Дняпры ў Палыкавічах.

Пры правядзенні рэйду ўдзельнікі мабільнай групы правялі з адпачываючымі прафілактычныя гутаркі, распавялі выпадкі, калі чалавечая бестурботнасць прыводзіла да трагічнага зыходу, нагадалі адпачываючым правілы паводзін на вадаёмах, а таксама ўручылі ўлёткі, якія папярэджваюць бацькоў аб недапушчэнні пакідання ля вады дзяцей без нагляду.

Рэйды па месцах, прызначаных для купання, а таксама па забароненых для гэтых мэт тэрыторыях праводзяцца рэгулярна. Пра гэта распавяла выконваючы абавязки старэйшага інспектара па ААГП аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Магілёўскага РАУС Дзіяна Нікіпарцова. У гутарцы супрацоўнік РАУС падкрэсліла, што мерапрыемства праводзіцца ў рамках прафілактыкі і папярэджання парушэнняў у месцах масавага адпачынку людзей: распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, знаходжанне дзяцей без нагляду, купанне ў забароненых зонах.

- Кожны год падчас купальнага сезона працуюць мабільныя групы па бяспечным знаходжанні грамадзян на вадаёмах. У склад груп уваходзяць прадстаўнікі РАНС, РАУС, АСВОД і іншых. Маршрут руху пазначаны па двух напрамках. Першы - дазволенае месца адпачынку каля вады, другi - вадаёмы раёна, дзе забаронена купанне, - растлумачыла Дзіяна Нікіпарцова.

Сёлета ў Магілёўскім раёне згодна з рашэннем райвыканкама пазначана два месцы масавага адпачынку каля вады з арганізацыяй купання - у Палыкавічах і Вільчыцах.

– Мы звяртаемся да грамадзян з просьбай выконваць меры бяспекі падчас купальнага сезона: не пакідаць дзяцей без нагляду, сачыць за асабістымі рэчамі, а таксама не ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення, бо часта гэта прыводзіць да трагедыі, – пракаментаваў першы намеснік начальніка Магілёўскага РАНС Уладзімір Васількоў.

У гутарцы з адпачываючымі члены добраахвотнай дружыны - вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ТАА "Птушкафабрыка "Раманавічы" Алег Цюсянкоў і вядучы інжынер па ахове працы прадпрыемства Сяргей Смалякоў - адзначалі, што многія людзі, адпраўляючыся адпачываць на вадаёмы, часта расслабляюцца і часта пераацэньваюць свае сілы.

У рамках рэйду старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Магілёўскага РАУС Дзяніс Куцаеў таксама правёў прафілактычную гутарку з аўтаўладальнікамі, нагадаўшы аб правілах паркоўкі і захаванні хуткаснага рэжыму.

На працягу ўсяго купальнага сезона рэйды розных служб па вадаёмах Магілёўскага раёна будуць працягвацца. Мэта падобных рэйдаў - зберагчы ад няшчасных выпадкаў.