• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Магілёўскі раён занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Намеснік кіраўніка раёна Ірына Чындо: у аснове – прафесіяналізм нашых працаўнікоў

04.05.2022

Урачыстая цырымонія, прысвечаная адкрыццю абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару, адбылася на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў горадзе Мінску.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Сяргей Міцянскі, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый абласцей і г.Мінска, якія сталі пераможцамі спаборніцтва, прадстаўнікі працоўных калектываў рэгіёнаў. Ад Магілёўскага раёна на мерапрыемстве прысутнічала намесніца старшыні райвыканкама Ірына Чындо.


Адзначаць тых, хто ўнёс важкі ўклад у развіццё краіны, – добрая традыцыя напярэдадні свята працы. За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках 2021 года пераможцамі спаборніцтва прызнаныя 64 арганізацыі і рэгіёны, у ліку якіх і Магілёўскі раён.

Па словах намесніка міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Сяргея Міцянскага, на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены найлепшыя з найлепшых, тыя, хто ўнёс значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

Намесніца старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо ў сваім выступленні адзначыла, што стваральная праца на карысць роднай зямлі заўсёды была і застаецца найвялікшай каштоўнасцю, залогам развіцця, росквіту і стабільнасці.

– Магілёўскі раён за апошнія чатыры гады трэцім разам удастоены высокай пашаны быць занесеным на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэта значнае дасягненне, у аснове якога ляжыць прафесіяналізм і аддача нашых працаўнікоў, зладжаная праца і мэтанакіраванасць працоўных калектываў, – адзначыла Ірына Чындо. – Сёння ў эканоміцы Магілёўскага раёна занятыя больш за 23 тысячы чалавек. У 2021 годзе сумеснымі намаганням мы не толькі захавалі станоўчую дынаміку развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі, але і выйшлі па шэрагу ключавых паказчыкаў на лідзіруючыя пазіцыі ў Магілёўскай вобласці.

Ад імя ўсіх працаўнікоў Магілёўскага раёна Ірына Чындо выказала глыбокую падзяку кіраўніку дзяржавы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за высокую ацэнку і прызнанне ўкладу Магілёўскага раёна ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

Кожнаму, хто занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару, у той дзень урачыста падзякавалі за высокія вынікі. Як падкрэсліла Ірына Чындо, для Магілёўскага раёна гэта высокі гонар і вялікі стымул працаваць яшчэ больш на карысць краіны.