• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Майстра года выбралі ў Магілёўскай вобласці. Пераможца - удзельнік з Магілёўскага раёна

31.01.2022

У Бабруйску прайшоў заключны этап «Творчая прэзентацыя «Мая прафесія - мой выбар» абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства «Майстар года» сярод майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграмы прафесійнай адукацыі.

У фінал выйшлі 11 удзельнікаў, якія даказалі, што з'яўляюцца не толькі выдатнымі спецыялістамі, але і могуць праявіць сябе ў песенна-танцавальнай, паэтычнай і акцёрскай творчасці.

Пераможцамі сталі два ўдзельнікі, якія набралі па выніках трох конкурсных заданняў («Тэставанне», «Элемент навучальнага занятка (урока)» і «Творчая прэзентацыя») найбольшую колькасць балаў (257): Аляксей Нізаўцоў з УА «Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К.П. Арлоўскага» і Аляксандра Барысенка, УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж».

Другое месца заваявала Жанна Мельнікава, УА «Шклоўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №12», трэцяе – Юлія Вараб'ёва, ДУА «Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж».

http://www.pniva.by/