•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Меркаванне: кожны павінен выканаць свой грамадзянскі абавязак, зрабіўшы выбар на карысць любімай Беларусі

23.02.2022

Віктар ПІНЧУК, старшыня Магілёўскай раённага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў:

– Любая Канстытуцыя з'яўляецца Асноўным законам дзяржавы, які павінен адлюстроўваць не толькі ключавыя прынцыпы існавання, але і ўлічваць час. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што наспела неабходнасць ва ўнясенні змен і дадаткаў у Канстытуцыю. Думаю, што ўсе, хто азнаёміўся з прапанаванымі новаўвядзеннямi, змаглі ўбачыць, што ў Канстытуцыі па-ранейшаму ў аснову ставіцца сацыяльная накіраванасць - вельмі шмат увагі нададзена сферам адукацыі і аховы здароўя, тэмам захавання гістарычнай памяці і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, пытанням бяспекі і кіравання дзяржавы.

Трэба памятаць, што рэферэндуму папярэднічала вялізная скрупулёзная праца. Былі разгледжаны тысячы прапаноў ад грамадзян краіны, прааналізаваны вялікі аб'ём інфармацыі, і моманты, вынесеныя на галасаванне, з'яўляюцца асновай для таго, каб краіна па-ранейшаму заставалася стабільнай, квітнеючай і сучаснай. Таму, лічу, ніхто не павінен заставацца ўбаку - кожны павінен выканаць свой грамадзянскі абавязак, зрабіўшы выбар на карысць любімай Беларусі.