• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Меркаванне: толькі ад нас залежыць, ці зможам мы захаваць дасягнутае на карысць будучых пакаленняў

23.02.2022

Віталь СТАРЧАНКА, намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама:

– Лічу, што кожны грамадзянін Беларусі павінен узяць удзел у рэферэндуме, каб выбраць годную будучыню для сябе і для нашых дзяцей. Гэта гістарычны момант, бо дапаўненні і змены, якія ўносяцца ў Канстытуцыю, стануць базай для далейшага развіцця краіны. Новаўвядзенні, якія з'явіліся ў Канстытуцыі, былі прадыктаваны часам. Іх мэта - захаваць усё лепшае, што ёсць у Беларусі, але пры гэтым ісці ў нагу з актуальнымі тэндэнцыямі, улічваючы палітычную абстаноўку, развіццё лічбавых тэхналогій і змену пакаленняў. Мы жывем у міралюбнай, сацыяльна арыентаванай дзяржаве, дзе ў прыярытэце - клопат аб кожным грамадзяніне краіны. І зараз толькі ад нас залежыць, ці зможам мы захаваць дасягнутае на карысць будучых пакаленняў. Не сумняваюся, што беларусы прыйдуць на рэферэндум і зробяць свядомы выбар.