• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

На мадэрнізацыю свінакомплексу «Усход» выдзелена больш як Br6,5 млн (відэа)

26.04.2022

Пасля ўспышкі афрыканскай свіной чумы ў 2010 гадах агракамбінат «Усход» Магілёўскага раёна пазбавіўся больш чым 30-тысячнага пагалоўя свіней. Пакуль выйсці на ранейшыя аб’ёмы так і не атрымалася.

Лёс ААТ «Усход» – на асаблівым кантролі ў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Першы крок на шляху «вялікага» мяса і малака ўжо зрабілі. Па выніках 3-га раённага інвестфорума частку акцый «Усходу» перадалі ў давернае ўпраўленне Бабруйскаму мясакамбінату. На мадэрнізацыю свінакомплексу ў Магілёўскім раёне было выдзелена больш як Br6,5 млн. Першую партыю парасят на свінакомплекс ужо завезлі. Сёлета пагалоўе плануюць павялічыць яшчэ на 20 тысяч. А ўжо да канца наступнага – выйсці на поўную праектную магутнасць.

ТРК «Магілёў»