• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Напярэдадні Дня Незалежнасці: Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Магілёўскім раёне

21.06.2024

Адзіны дзень інфармавання прайшоў 20 чэрвеня ў арганізацыях і на прадпрыемствах Магілёўскага раёна. Асноўная тэма - "Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці". 

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з першым намеснікам старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірынай Чындо правяла сустрэчу з працоўным калектывам Магілёўскага лясгаса.

У ліку выступоўцаў - старшыня Магілёўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Лісоўскі, намеснік начальніка Магілёўскага РАНС Яўген Мазін, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Вейна протаіерэй Мікалай Астапчук.

– Наступальная аперацыя "Баграціён" мела выключнае значэнне для беларусаў: без гэтай перамогі не было б ні беларускага народа, ні беларускай дзяржаўнасці, – падкрэсліў Аляксандр Лісоўскі. – Зусім не выпадкова датай незалежнасці абраны дзень вызвалення сталіцы нашай рэспублікі. 3 ліпеня – вечны сімвал свабоды і любові да Радзімы, за якую беларусы аддавалі самае каштоўнае – свае жыцці. За 80 гадоў у нашай рэспубліцы не толькі пераадолена пасляваенная разруха, але і дзякуючы працы і самаадданасці цэлых пакаленняў створана краіна, якая дынамічна развіваецца і займае лідзіруючыя пазіцыі ў многіх сферах на сусветнай арэне.

Падчас сустрэчы разгледжаны пытанні прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў. Таксама агучана аператыўнае становішча ў вобласці.