• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Наталля Тарасенка: мы самі творцы гісторыі і будучыні Беларусі

23.02.2022

Наталля ТАРАСЕНКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

- Рэспубліканскі рэферэндум уступіў у сваю актыўную фазу. Усім народам мы абмяркоўвалі навацыі Асноўнага закона, уважліва разбіралі кожную прапанову, кожнае слова. Хваляваліся, сумняваліся, выказвалі сваё меркаванне, спрачаліся. Разам мы стваралі Закон, які на шмат гадоў будзе вызначаць жыццё беларускага грамадства. Думаю, што агульнымі намаганнямі нам удалося стварыць дакумент, за які нам не будзе сорамна перад сваімі дзецьмі і ўнукамі. Усім народам, усёй краінай мы вызначылі, што галоўнае для нас - захаваць мір і спакой у нашай краіне, забяспечыць рэалізацыю правоў і свабод кожнага грамадзяніна, захоўваць гістарычную памяць і сямейныя традыцыі, ствараць умовы для ўсебаковага развіцця моладзі і рэалізацыі яе магчымасцей. Мы самі творцы гісторыі і будучыні Беларусі. Я свой выбар зрабіла. А вы?