• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Новую дзіцячую пляцоўку адкрылі ў аграгарадку Раманавічы

03.06.2024

У Міжнародны дзень абароны дзяцей у аграгарадку Раманавічы адбылося адкрыццё новай дзіцячай пляцоўкі.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел выконваючы абавязкі старшыні Кадзінскага сельвыканкама Андрэй Шароў, дэпутат раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў, намеснік дырэктара ДУА "Раманавіцкая сярэдняя школа Магілёўскага раёна" Таццяна Голахава, прадстаўнікі працоўных калектываў і духавенства, мясцовыя жыхары і, вядома, дзятва.

Хлопцы – і малыя, і падлеткі – з задавальненнем апрабавалі горкі, арэлі і трэнажоры, ацаніўшы і яркі знешні выгляд, і зручнасць. А дарослыя, павіншаваўшы дзяцей са святам, выказалі надзею, што гэта месца стане адным з самых любімых ва ўсіх жыхароў аграгарадка.