•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Новую дзіцячую пляцоўку адкрылі ў аграгарадку Усход

17.06.2024

У аграгарадку Усход адбылося ўрачыстае адкрыццё новай дзіцячай пляцоўкі. 

Ва ўтульным спецыяльна абсталяваным месцы для рабят усіх узростаў былі ўсталяваны новыя арэлі, горкі, трэнажоры. А побач – зручныя лаўкі, дзе змогуць пасядзець не толькі дзеці, але і бацькі, якія прывядуць малышоў на дзіцячую пляцоўку.

Адзначым, што гэта ўжо другая дзіцячая гульнявая пляцоўка ў аграгарадку. А значыць, магчымасць адпачыць і набрацца сілы будзе ва ўсіх юных мясцовых жыхароў.