•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Новыя формы работы з незанятымі ў эканоміцы разгледжаны ў Магілёўскім райвыканкаме

17.06.2024

У Магілёўскім райвыканкаме адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Тарасенка і Валерыя Малашко з членамі пастаянна дзейнiчаючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. 

Мэта мерапрыемства, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргея Ярошчанкі, - удасканаленне працы па рэалізацыі Дэкрэта №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва", пошук новых форм работы, якія дазволяць знізіць колькасць асоб, не занятых у эканоміцы.

Абмеркаванне праходзіла ў канструктыўным ключы. Члены камісіі пазначалі наяўныя праблемы, а іх нямала - ад несвядомасці грамадзян, якія ігнаруюць выклік на пасяджэнні камісіі, да складанасцяў у вышуку зарэгістраваных, але не жывучых на тэрыторыі раёна.

Валерый Малашко і Наталля Тарасенка ахвотна абмяркоўвалі кожную прапанову, адзначаючы, што мэта пошуку новых варыянтаў работы - не пакараць, а стымуляваць грамадзян на працаўладкаванне і актыўны ўдзел у жыцці краіны. Пры гэтым была адзначана неабходнасць уліку, што сярод не занятых у эканоміцы прысутнічаюць грамадзяне з розным сацыяльным статусам - ад аматараў алкаголю і вядучых асацыяльны лад жыцця да тых, хто жыве адным днём, аддаючы перавагу заробку "ў канверце", або шукае шчасця за межамі краіны. Адпаведна, павінен быць распрацаваны алгарытм, які будзе дзейсны ў рабоце з кожнай катэгорыяй грамадзян.

Таццяна АРХІПАВА.

Фота аўтара.