• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці. Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны Магілёўскі раён

25.02.2022

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну за 2021 год, адбылося сёння ў Магілёве.

На сцэне Палаца культуры вобласці былі ўзнагароджаны пераможцы штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны».

Пераходзячы сцяг, дыпломы і грашовыя прэміі ўручылі пераможцам спаборніцтвы па сацыяльна-эканамічным развіцці. Так, сярод гарадоў найлепшым прызнаны Бабруйск. Сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва больш за 20 тыс. чалавек пераможцам стаў Крычаўскі раён, да 20 тыс. жыхароў - Бялыніцкі і Мсціслаўскі раёны.

Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама за дасягненне найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках працы за 2021 год узнагароджаны Касцюковіцкі, Кіраўскі і Магілёўскі раёны.

https://www.pniva.by/