• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Партызанскі бой, палявы шпіталь і побыт у зямлянцы: удзельнікі міжрэгіянальнай сустрэчы акунуліся ў атмасферу жыцця народных мсціўцаў

24.05.2022

Выбухі, стральба, дым, рукапашны бой, параненыя, аперацыя ў палявым шпіталі... У вёсцы Адраджэнне, што за 70 з лішнім кіламетраў ад Магілёва, 23 мая наглядна прадэманстравалі адзін дзень з жыцця партызан. А з’ехаліся сюды на рэгіянальную сустрэчу «Партызанскія сцежкі Прыдняпроўскага краю» некалькі соцень прадстаўнікоў Магілёўскага і прыгранічных Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў. Каб успомніць гераічныя падзеі ваенных гадоў, аддаць даніну памяці тым, хто набліжаў перамогу. Базіраваліся ў гэтых рэгіёнах у гады Вялікай Айчыннай легендарныя партызанскія атрады Міхаіла Абрамава, Асмана Касаева, Канстанціна Белавусава, Мікалая Авяр’янава і іншых.

– Удзельнікі супраціўлення сваімі рашучымі дзеяннямі наносілі ворагу не толькі велізарную матэрыяльную шкоду, але і падрывалі яго маральны дух, трымаючы фашыстаў у пастаянным страху. І, вядома, паспяховыя баявыя дзеянні народных мсціўцаў умацоўвалі ўпэўненасць савецкіх людзей у краху акупацыйнай сістэмы, – падкрэслівае 25-гадовы Валерый Патачыц, загадчык аддзела Клічаўскага раённага дома культуры, які выдатна ўжыўся ў ролю адважнага камандзіра партызанскага атрада Уладзіміра Нічыпаровіча.

– Нічыпаровіч, як і байцы іншых партызанскіх фармаванняў, якія дыслакаваліся ва Усакінскіх лясах нашага раёна, унеслі вялікі ўклад у вызваленне Радзімы. Наш абавязак – шанаваць гэта. Мы тут, каб на прыкладзе прарыву блакады паказаць, якой цаной народныя мсціўцы набліжалі перамогу. Я, як чалавек, які прадстаўляе маладое пакаленне, упэўнены: такія мерапрыемствы трэба праводзіць як мага часцей, а не толькі напярэдадні значных святаў, 9 Мая. Бо многія мае аднагодкі сёння амаль нічога не ведаюць аб вайне, а няведанне багатае наступствамі.

– Моладзь трэба выхоўваць на правільных прыкладах, даваць ім правільныя арыенціры, – салідарны з «камандзірам» адзін з найстарэйшых байцоў «партызанскага атрада» – 73-гадовы жыхар Клічава Анатоль Коўрык, які адказвае за палявую кухню.