• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Паважаныя педагагічныя работнікі і ветэраны сістэмы адукацыі Магілёўскага раёна!

01.10.2021

Ад імя Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта і Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём настаўніка!

Прафесія настаўніка з'яўляецца адной з самых высакародных, стваральных і запатрабаваных у грамадстве. Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё павагі і ўдзячнасці да настаўніка, які адчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, навучыў шанаваць выдатнае, дапамог вызначыцца з выбарам жыццёвага шляху.

Веды, якімі нашы педагогі шчодра дзеляцца з вучнямі, у сучасным свеце з'яўляюцца самым важным набыццём, ключом да асабістага поспеху, асновай прагрэсу і росквіту. У нашай краіне створаны максімальна спрыяльныя і бяспечныя ўмовы для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу, якія дазваляюць кожнаму педагогу і навучэнцу ў поўнай меры рэалізаваць свой патэнцыял, забяспечыць высокую якасць адукацыі.

Сёння на педагогаў ускладаецца адказная місія: не толькі даць нашым дзецям глыбокія і трывалыя веды, але і навучыць творча думаць, самастойна прымаць адказныя рашэннi. Выхоўваючы маладое пакаленне ў духу грамадзянскасці і патрыятызму, нашы педагогі ўмацоўваюць падмурак беларускай дзяржаўнасці, уносяць неацэнны ўклад у будучыню Беларусі.  

Асаблівай удзячнасці заслугоўваюць ветэраны педагагічнай працы, якія перадалі свой багаты вопыт і веды цяперашнім педагогам - годным прадаўжальнікам прафесійных традыцый.

У Дзень настаўніка выказваем шчырую ўдзячнасць нашым педагогам за высакародную працу, вернасць пакліканню, актыўную грамадзянскую пазіцыю, ініцыятыву і майстэрства! Дзякуй за цярпенне і дабрыню, увагу і любоў да дзяцей!

У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, аптымізму і натхнення, творчых і прафесійных дасягненняў, таленавітых і захопленых вучняў! Са святам!

Старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта О.И.Чыкiда

Старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў С.Д.Ярошчанка