• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Паважаныя жыхары Магілёўскага раёна!

16.09.2021

Ад імя Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта і Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў прыміце віншаванні са святам - Днём народнага адзінства!

Гэта самае маладое дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь, заснаванае ў чэрвені 2021, а абраная для яго дата - 17 верасня - гістарычна абумоўленая і глыбока сімвалічная. У гэты дзень у 1939 годзе адбылося ўз'яднанне падзеленых заходніх і ўсходніх земляў Беларусі.

Адноўленае больш за восемдзесят гадоў таму адзінства адлюстроўвае факт адбыўшайся гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа. Менавіта гэта падзея дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны і заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці.

Сёння дата 17 верасня здабыла новую каштоўнасць: яна падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, самадастатковасць беларускай нацыі, агульнасць духоўна-маральных арыенціраў і памкненняў беларусаў.

Дзень народнага адзінства з'яўляецца ўрачыстасцю беларускага духу, сімвалам нашай згуртаванасці і вернасці роднай зямлі. Менавіта ў адзінстве - наша сіла і рэзерв для далейшага развіцця мірнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Бо калі мы адзіныя, нам пад сілу рашэннем любых задач, дасягненне ўсіх пастаўленых мэт.

Сёння непахісныя каштоўнасці - патрыятызм, павага да гісторыі і адказнасць за будучыню роднай краіны - дапамагаюць нам пераадольваць выклікі сучаснасці, умацоўваць нашу дзяржаўнасць, робяць нас мацней, служаць крыніцай натхнення і стварэння.

Прыміце самыя шчырыя пажаданні поспехаў і ўпэўненасці ва ўсіх справах і пачынаннях, моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту! Са святам! З Днём народнага адзінства!

Старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта О.I.Чыкiда

Старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў С.Д.Ярошчанка