• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Паважаныя жыхары Магілёўскага раёна!

15.03.2022

Ад імя Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта і Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята з’яўляецца сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа, яго шматвяковага шляху развіцця. Канстытуцыя засяродзіла ў сабе гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства.

27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум, па выніках якога абсалютная большасць беларусаў падтрымала прапанаваныя канстытуцыйныя змены і дапаўненні. Глыбока сімвалічна, што менавіта 15 сакавіка – у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь –абноўлены Асноўны Закон уступіць у сілу.

Канстытуцыя ў новай рэдакцыі –гэта ўнікальны прававы дакумент, звернуты ў будучыню, створаны пры непасрэдным удзеле і волі народа. У абноўленай Канстытуцыі знайшлі адлюстраванне ключавыя моманты ўсіх сфер жыццядзейнасці сучаснага беларускага грамадства, традыцыі і інавацыі, найважнейшыя прынцыпы і мэты далейшага развіцця нашай краіны. Пры гэтым захавана глыбокая сацыяльная накіраванасць дзяржаўнай палітыкі, у цэнтры якой быў і застаецца чалавек і яго дабрабыт.

Прыняцце абноўленай Канстытуцыі –гэта чарговая веха развіцця нашай суверэннай краіны, заклад яе дабрабыту і росквіту. Упэўнены, што наша сумесная стваральная праца дазволіць рэалізаваць абвешчаныя ў Канстытуцыі правы кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

У гэты святочны дзень жадаем вам міру і дабра, аптымізму, поспехаў у добрых справах на карысць нашай роднай зямлі!

З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! 

Старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта А. І. Чыкіда.

Старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў С. Д. Ярошчанка.