• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Перадача астанкаў байца Чырвонай Арміі ў Тулу адбылася ў в. Гаі

08.08.2022

Ля помніка батальёна міліцыі капітана К. Р. Уладзімірава у в. Гаі Магілёўскага раёна адбылася ўрачыстая перадача астанкаў радавога Фёдара Аляксеевіча Салныкова, ураджэнца Тульскай вобласці, прадстаўнікам Расійскай Федэрацыі – пошукавікам Тульскага абласнога моладзевага пошукавага цэнтра «Искатель».

Астанкі байца былі знойдзены клубам «Віккру» вясной гэтага года на пазіцыях 110-й стралковай дывізіі, якая фарміравалася ў г. Туле і ў канцы чэрвеня 1941 г. была накіравана ў г. Магілёў з мэтай узмацнення яго абароны. Салдат загінуў у ліпені 1941 года на полі бою каля в. Прысна Магілёўскага раёна.

«Сёння мы прыехалі ў Рэспубліку Беларусь забраць свайго земляка, якога чакалі больш за 80 гадоў на радзіме яго сваякі.  Гэта вельмі хвалюючая хвіліна: баец паедзе дадому. Плануем яго пахаваць у Кірэеўскім раёне на мемарыяльным комплексе «Курган неўміручасці», – падкрэсліў прадстаўнік Тульскага абласнога моладзевага пошукавага цэнтра «Искатель» Канстанцін Ферапонтаў. – Хачу падзякаваць гісторыка-патрыятычнаму клубу «Віккру», адміністрацыі Магілёўскага раёна, ураду Рэспублікі Беларусь за захаванне гістарычнай памяці».